КАХАНАЯ МААРА - Сябры
Я прыдумаў цябе ад самотнасці,Ты са мною заўсёды была,
Як багіня кахання і роднасці,
Як багіня дабра і святла.
Твой задумны пагляд заварожвае,
Толькі побач с табою, с табою не я,
Недаступнай красою прыгожая,
Несустрэтая мара мая.
Прыпеў:
Каханая, каханая,
Далёкая, далёкая.
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі,
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая,
Мая недакаханая,
Мая незразумелая.
Адгарэлі расінкі на верасе
І упала лістота з галін,
Мы ніколі, нажаль, не сустрэліся,
Хоць павінны сустрэцца былі
Праз гады, праз вясну непагодную
Пра цябе не забудуся я,
Невядомая, мілая, родная,
Несустрэтая мара мая.
Прыпеў:
Каханая, каханая,
Далёкая, далёкая.
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі,
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая,
Мая недакаханая,
Мая незразумелая.
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая,
Мая недакаханая,
Мая незразумелая.
Прыпеў:
Каханая, каханая,
Далёкая, далёкая.
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі,
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая,
Мая недакаханая,
Мая незразумелая.