ЛЯГУ ПРЫЛЯГУ - Сябры
Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы,Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Hа духмяным пракосе, недаспелай травы.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Hа духмяным пракосе, недаспелай травы.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Галавой на пагорак, на высокi курган,
А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi - ў далiну, хай накрые туман.
А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi - ў далiну, хай накрые туман.
Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мiлуйце ціхай ласкай зямлю,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю.